Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя пачне называць Паўночную на новы лад


СЭУЛ. Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі зазначае, што перастане называць Паўночную Карэю “галоўным ворагам”. Гэтае вызначэньне заменяць новым—“прамой і істотнай ваеннай пагрозай”. Гэта будзе зроблена, каб аднавіць дыялёг з Паўночнай Карэяй у вайсковай галіне. Дзьве краіны знаходзяцца фармальна ў стане вайны пасьля заканчэньня ваеннага канфлікту ў 1953 годзе. Сэул таксама спадзяецца, што Пхэньян вернецца да перамоваў з шасьцю краінамі, накіраваных на спыненьне паўночнакарэйскай праграмы адносна ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG