Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя ахвяры ў Іраку напярэдадні выбараў


Каля 17 чалавек загінулі ў Іраку напярэдадні нядзельніых выбараў. Тэрарыст-сьмяротнік учыніў выбух у горадзе Ханакін ля мяжы з Іранам. Забіты тры ірацкія жаўнеры і пяць жыхароў гораду. Тры чалавекі загінулі ад выбуху прыдарожнай бомбы ў горадзе Самара. У горадзе Дулуя ад стрэлу ракету на ірацкай вайсковай базе загінулі тры жаўнеры. У горадзе Сувайра адбыўся напад на казармы нацыянальнай гвардыі, забіты адзін жаўнер.

Адбыліся напады на выбарчыя ўчасткі прынамсі ў сямі гарадах. За межамі Іраку прагаласавалі 85 тысяч выбаршчыкаў, гэта прыблізна 30 адсоткаў ад тых, хто зарэгістраваўся.
XS
SM
MD
LG