Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне закрыты справы Цімашэнкі


КІЕЎ. Генэральная пракуратура Ўкраіны закрыла ўсе крымінальныя справы ў адносінах да выканаўцы абавязкаў прэм’ер-міністра краіны Юліі Цімашэнкі. З заявы генэральнага пракурора Сьвятаслава Піскуна вынікае, што Цімашэнка не ўчыняла ніякіх проціпраўных дзеяньняў. Піскун адзначыў, што раней было спыненае сьледзтва супраць цесьця й мужа Цімашэнкі: “Ва Ўкраіне яшчэ летась судамі Ўкраіны былі закрытыя крымінальныя справы –за адсутнасьцю складу злачынства – у адносінах да цесьця, да мужа ды іншых. Дарэчы, гэтыя рашэньні ўступілі ў законную сілу. Узважыўшы сытуацыю, і мы прынялі такое самае рашэньне”.
XS
SM
MD
LG