Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандаліза Райс прысягнула перад Бушам


ВАШЫНГТОН. У Дзярждэпартамэнце ЗША прайшла цырымонія ўступленьня на пасаду дзяржаўнага сакратара Кандалізы Райс. У прысутнасьці прэзыдэнта Буша Кандаліза Райс прыняла прысягу. Новая кіраўніца амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства сярод іншага сказала: “Мы добра ўсьведамляем, што цяжкая праца ў імя свабоды – задача для пакаленьняў. Аднак гэта таксама тэрміновая задача, якой няможна адкласьці. І ўрэшце прагныя да зьменаў душы ўва ўсім сьвеце, душы, што змагаюцца, падаюць, але зноў падымаюцца у імя свабоды, дасягнуць мэты”. Чакаецца, што ў першай дэкадзе лютага Райс наведае зь візытам сем эўрапейскіх сталіц.
XS
SM
MD
LG