Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкія імігранты галасуюць на выбарах


БАГДАД. Агульныя ірацкія выбары пачаліся сёньня для 280 тысяч імігрантаў з Іраку ў 14 краінах сьвету. У самім Іраку выбары пройдуць у нядзелю, 30 студзеня. Напярэдадні галасаваньня ірацкія ўлады робяць беспрэцэдэнтныя захады, каб гарантаваць бясьпеку: межы Іраку закрытыя, у шэрагу гарадоў уведзена камэнданцкая гадзіна, абмежавана перамяшчэньне па краіне. Нягледзячы на гэта, сёньня ў Багдадзе быў учынены чарговы тэракт: пры выбуху замінаванага аўтамабіля ля аддзяленьня паліцыі загінулі 4 іракцы.
XS
SM
MD
LG