Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Хамас" трыюмфуе ў паласе Газы


ГАЗА. Ісламісцкая групоўка “Хамас” атрымала пераканаўчую перамогу на муніцыпальных выбарах у паласе Газы. Прадстаўнікі групоўкі здабылі тры чвэрці месцаў у 10 гарадзкіх радах. “Хамас” вёў перадвыбарную кампанію пад лёзунгамі барацьбы з карупцыяй і кансалідацыі палестынскай улады.

Афіцыйны прадстаўнік групоўкі Мушыр аль-Масры заявіў: “Гэта перамога палестынскага народу, які застаецца пад акупацыяй. Думаю, для “Хамасу” гэтая перамога мае вялікае значэньне. Выбары паказалі, што наш народ хоча рэформаў. Менавіта “Хамас” выступаў пад лёзунгам рэформаў і здатны яго ажыцьцявіць”.
XS
SM
MD
LG