Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Палітычны вэртэп” з Украіны прыедзе ў Беларусь


Паўло Зубюк, Кіеў Кіеўскі прадусарскі цэнтар Уладзімера Даніленкі прапанаваў перанесьці на беларускую глебу востры праект “Палітычны вэртэп”, які сатырычнымі мэтадамі разбураў у грамадзтве атмасфэру страху.

Уладзімер Даніленка — галоўны арганізатар “Палітычнага вэртэпу”, па-беларуску гэты праект мусіў бы называцца “Палітычная батлейка”. Групы “Палітычнага вэртэпу” шмат езьдзілі па Цэнтральнай і Ўсходняй Украіне, ладзілі спэктаклі на шматлюдных вуліцах, плошчах, базарах.

Спадар Уладзімер адзначае, што ў Цэнтральнай Украіне праблемаў амаль не было, найбольш складана было на Ўсходзе, у Данбасе. “Там сытуацыя ідэнтычная зь беларускай, таму лягічна было б перанесьці гэты праект на беларускую глебу”, а таксама арганізаваць іншыя супольныя культурніцкія ініцыятывы, сьцьвярджае спадар Даніленка.

(Даніленка: ) “Мы адчуваем, што Беларусі яшчэ больш не пашанцавала, чым Украіне, спачуваем. Мы хацелі б чымсьці дапамагчы беларусам, знайсьці нейкія кантакты зь беларускай інтэлігенцыяй. Першы праект, які я хацеў бы рэалізаваць — гэта пераклад сучаснае ўкраінскае прозы, напісанае ўжо за часамі незалежнасьці”.

Акрамя літаратурных праектаў, спадар Уладзімер хоча імпартаваць у Беларусь ідэю “Палітычнага вэртэпу”.

(Даніленка: ) “У сваім “Вэртэпе” мы зьвяртаемся да беларускае сытуацыі, у адной з нашых перадачаў гучала “Песьня пра Бацьку”. Цяпер мы рыхтуем такі геапалітычны праект, дзе галоўнымі героямі будуць Буш, Пуцін, Лукашэнка, Юшчанка”.

Уладзімір Даніленка шукае кантактаў зь беларускімі творчымі людзьмі, якія дапамаглі б рэалізаваць ягоныя праекты ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG