Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Ўкраіны і Грузіі вылучаныя на Нобэлеўскую прэмію міру


Ул. інф. Прэзыдэнты Ўкраіны і Грузіі вылучаныя на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Ліст з такой прапановай накіравалі ў Нобэлеўскі камітэт сэнатары ЗША Джон Макэйн і Гілары Клінтан.

У лісьце гаворыцца, што Юшчанка і Саакашвілі “дамагліся народнай падтрымкі, сьледуючы ўнівэрсальным каштоўнасьцям дэмакратыі, свабоды і захаваньня правоў чалавека”.

“Прысуджэньне гэтым двум людзям Нобэлеўскай прэміі міра адзначыць ня толькі іх гістарычную ролю ў Грузіі і ва Ўкраіне, але і спарадзіць надзею і натхненьне для ўсіх тых, хто імкнецца да свабоды ў іншых краінах, дзе яе няма” – гаворыцца ў лісьце амэрыканскіх сэнатараў у Нобэлеўскі камітэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG