Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін апазыцыйны актывіст і ўдзельнік украінскай памаранчавай рэвалюцыі з Жодзіна папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне


Альгерд Невяроўскі, Менск Зьміцер Чарткоў гаворыць, што на яго аказваюць ціск жодзінскія ўлады і адміністрацыя Акадэміі мастацтваў. Таму ён вымушаны прасіць прэзыдэнта Віктара Юшчанку даць яму палітычны прытулак.

Актывіст “Маладой грамады”, былы студэнт Беларускай акадэміі мастацтваў Зьміцер Чарткоў перадаў свой зварот да Віктара Юшчанкі ў амбасаду Ўкраіны ў Беларусі. У інтэрвію беларускай “Свабодзе” ён так патлумачыў свой учынак:

(Чарткоў: ) “Падчас апошніх здарэньняў, што адбыліся са мною — гэта ціск на мяне, каб я забраў дакумэнты з Акадэміі, і ўся мая ранейшая палітычная дзейнасьць — падчас мінулай выбарчай кампаніі некаторыя са службоўцаў казалі, што рыхтуецца фізычная расправа са мной і Ваўчаніным, і каб мы вельмі асьцярожна сябе паводзілі. А пасьля ціск, каб я забраў з Акадэміі дакумэнты. Для мяне галоўнае, каб адвесьці пагрозу ад сваіх сяброў, ад сваёй сям’і, я вырашыў зрабіць нават больш палітычны ход і падаць просьбу даць мне прытулак ва Ўкраіне”.

Спадар Чарткоў нядаўна забраў свае дакумэнты зь Беларускай акадэміі мастацтваў, дзе ён вучыўся на першым курсе па спэцыяльнасьці “рэжысура”. Ён гаворыць, што прадстаўнікі адміністрацыі гэтай навучальнай установы настойліва раілі яму гэта зрабіць.

Зьміцер Чарткоў гаворыць, што прычынамі гэтага ціску было ягонае затрыманьне і адміністрацыйны арышт падчас пасьлярэфэрэндумнай вулічнай акцыі пратэсту апазыцыі 19 кастрычніка. А таксама ўдзел Зьмітра Чарткова ва ўкраінскай памаранчавай рэвалюцыі.

Ён знаходзіўся на кіеўскім Майдане Незалежнасьці з 18 па 24 лістапада мінулага году. Некалькі дзён таму падобную заяву на імя прэзыдэнта Юшчанкі ва ўкраінскую амбасаду перадаў сябар Зьмітра Чарткова, таксама ўдзельнік памаранчавай рэвалюцыі Аляксандар Ваўчанін. У сваім звароце да Віктара Юшчанкі Зьміцер Чарткоў просіць даць яму магчымасьць вучыцца ў адной з мастацкіх акадэміяў Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG