Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта забараняць замежнае ўсынаўленье беларускіх сіротаў?


Галіна Абакунчык, Менск Аляксандар Лукашэнка чарговы раз прапанаваў “зьвесьці да мінімуму” ўсынаўленьне беларускіх сіротаў грамадзянамі замежных дзяржаваў. Паводле кіраўніка краіны, замежнае ўсынаўленьне ёсьць адной з крыніцаў гандлю людзьмі. Ці згодныя з гэтай прапановай беларускія грамадзяне?

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да прапановы забараніць усынаўленьне беларускіх сіротаў замежнікамі? І як вы лічыце, дзе ім будзе лепш: у сіроцкіх дамах у Беларусі ці ў сем’ях за мяжой?”

(Спадарыня: ) “Канечне, лепш за ўсё тут, бо радзіма ёсьць радзіма, якой бы яна ні была. Зь іншага боку, з гэтай нашай галечай мо лепш было б і за мяжой. Бо там і матэрыяльны дабрабыт, можа быць, лепшы, і выхаваньне. Але ўсё гэта, вядома, будзе залежыць ад сем’яў, якія прымаюць дзяцей”.

(Спадар: ) “Ня трэба забараняць усынаўленьне беларускіх сіротаў за мяжу, а зрабіць больш дасканалымі ўмовы ўсынаўленьня, а таксама кантраляваць іхнае знаходжаньне за мяжой”.

(Спадарыня: ) “Я супраць усынаўленьня замежнымі грамадзянамі. Ну, што гэта — аддаваць сваіх дзяцей за мяжу кудысьці, чужым людзям. Усё ж-такі няхай будуць у Беларусі”.

(Спадар: ) “Ну, канечне, ім там, напэўна лепш будзе. Іх там лечаць, даглядаюць, выхоўваюць, і ўсё нармалёва”.

(Юначка: ) “Я лічу, што беларускім дзецям лепш будзе за мяжой, бо там лепшыя пабытовыя ўмовы і мэнталітэт у людзей таксама іншы”.

(Спадар: ) “Складана адказаць на гэтае пытаньне адназначна — з аднаго боку, пажадаў бы ўладам лепш клапаціцца пра сіроцкія дамы. А зь іншага, нельга выключаць і ўсынаўленьня. Калі ў нас недастаткова вырашаюцца гэтыя пытаньні, то чаму б і не?”

(Юначка: ) “Калі тут ёсьць добрая сям’я, якая здольная ўсынавіць дзіця, то лепш тут. Але, калі тут малыя ўтрымліваюцца ў сіроцкім доме, то лепш за мяжу”.

(Спадарыня: ) “Ні ў якім разе нельга прыпыняць вывазу. Бо калі б нашыя ўлады лепш ведалі становішча, у якім знаходзяцца сіроцкія дамы, лепш клапаціліся б пра іх, то тады б яны мелі маральнае права казаць пра забарону ўсынаўленьня. Я лічу, што гэта ня тая крыніца гандлю людзьмі, пра якую трэба хвалявацца”.

(Юнак: ) “Натуральна, што я ня згодны з гэткай прапановай, бо самім дзецям было б лепш за мяжой. Тым больш, што дзяржаўныя выдаткі на дзіцячыя дамы мінімальныя і абсалютна недастатковыя. Для кіраўніка краіны, натуральна, гэта ня клопат пра дзяцей, а палітычны крок, які незразумелы і непатрэбны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG