Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аль-Джазіру" ня любяць улады сямі краінаў


ПАРЫЖ. Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” крытыкуе ўрады сямі краінаў за прэтэнзіі да арабскага спадарожнікавага тэлеканалу “Аль-Джазіра”. Саудаўская Арабія не дазволіла тэлеканалу асьвятляць заканчэньне паломніцтва мусульманаў у горадзе Мэка. Зазначаецца, што летась “Аль-Джазіру” рэзка крытыкавалі Саудаўская Арабія і Злучаныя Штаты. У Алжыры, Іране, Тунісе і Канадзе тэлеканал зазнаў цэнзуру. А ў Багдадзе ўлады закрылі бюро “Аль-Джазіры”. “Рэпарцёры Бязь межаў” зазначаюць, што ўсё гэта—прыклады нецярпімасьці да крытыкі.
XS
SM
MD
LG