Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня іракцы пачнуць галасаваць у Аўстраліі і Новай Зэляндыі


СЫДНЭЙ. Прыблізна 280 тысяч іракцаў у 14 краінах зарэгістраваліся, каб прагаласаваць на выбарах, якія маюць адбыцца ў Іраку 30 студзеня. Сёньня пачнуць галасаваць іракцы, якія жывуць у Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Каб перашкодзіць выбарчай кампаніі, паўстанцы на ірацкай тэрыторыі выкарыстоўваюць ракеты, замінаваныя аўтамабілі, робяць выбухі на дарогах. Лідэр Вышэйшай Рады Ісламскай рэвалюцыі Іраку Абдул Азіз аль-Хакім гаворыць, што ваяўнікі маюць вельмі вялікую падтрымку з-замежжа.
XS
SM
MD
LG