Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар Рады Эўропы: Рашэньне 1997 году наконт Беларусі, магчыма, было памылковае


Ул. інф. Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс не выключае, што ў 1997 годзе было прынятае памылковае рашэньне прыпыніць статус адмыслова запрошанай краіны ў Радзе Эўропы для Беларусі.

(Дэвіс: ) “Магчыма, было памылкай замарозіць гэты статус Беларусі ў Радзе Эўропы. Можа быць, было памылкай адмовіцца ад дыялёгу з гэтай краінай”, – заявіў спадар Дэвіс.

Ён падкрэсьліў, што “ўсе краіны-сябры Рады Эўропы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь стала сябрам Рады”.

Тэры Дэвіс падкрэсьліў, што “расчараваны тым дыялёгам, які быў пасьля прыпыненьня статусу, ён ня даў аніякага плёну”.

Генэральны сакратар Рады Эўропы прапанаваў запрасіць прадстаўнікоў Беларусі ў якасьці назіральнікаў, “каб яны паглядзелі, як працуе дэмакратыя”.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА падало сёньня гэтую заяву як галоўную навіну. Паводле БелТА, Тэры Дэвіс сказаў, што “было памылкай замарозіць статус спэцзапрошанага для Беларусі ў Радзе Эўропы ды адмовіцца ад дыялёгу з гэтай краінай”. Аднак паводле расейскага агенцтва РІА “Новости” дакладная цытата з адказаў Тэры Дэвіса на пытаньні сяброў ПАРЭ гучала так: “Можа быць, было памылкай замарозіць спэцстатус Беларусі ў Радзе Эўропы. Можа быць, было памылкай адмовіцца ад дыялёгу з гэтай краінай”.

Гл.таксама • Тэры Дэвіс: “Ня бачу альтэрнатывы падтрымцы дакладу Пургурыдэса”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG