Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Аббас заклікаў Ізраіль хутка адказаць на прапанову аб узаемным спыненьні агню


РАМАЛА: Прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Аббас заклікаў Ізраіль хутка адказаць на прапанову палестынскіх фракцыяў аб ўзаемным спыненьні агню. Выступаючы ў Рамала пасьля сустрэчы з памочнікам дзярж-сакратара ЗША-Вільямам Бэрнсам Аббас сказаў, што палестынцы гатовыя да спыненьня агню, калі і ізраільцы пойдуць на такі крок. Аббас паведаміў, што ён дамовіўся аб прыпыненьні атакаў супраць Ізраілю з такімі групоўкамі як Хамас і Брыгады Пакутнікаў Аль-Аксы. Атакі супраць Ізраілю былі прыпыненыя ў мінулыя выхадныя. Сотні супрацоўнікаў палестынскай службы бясьпекі праводзяць патрулі, каб не дапусьціць ракетнага абстрэлу Ізраілю. Палестынскія фракцыі гатовыя на трывалае спыненьне агню, калі Ізраіль прыступіць да вызваленьне з ізраільскіх турмаў 8 тысяч палестынцаў.
XS
SM
MD
LG