Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія накіруе ў Ірак дадаткова 220 вайскоўцаў


ЛЁНДАН: Велікабрытанія накіруе ў Ірак дадаткова 220 вайскоўцаў. Яны заменяць галяндзкі кантынгент, які зьбіраецца пакінуць Ірак да 15 сакавіка. Паводле Міністэрства Aбароны Велікабрытаніі, галяндзкі кантынгент у складзе 1400 вайскоўцаў завяршае сваю місію ў правінцыі Аль Мутана. На ягонае месца спатрэбіцца 600 брытанскіх вайскоўцаў, аднак большасьць зь іх будзе паходзіць з брытанскіх сілаў, якія ўжо знаходзяцца ў Іраку. Агулам, у Іраку разьмешчаныя 9 тысяч брытанскіх вайскоўцаў. Паводле Лёндану, галяндзкі кантынент выканаў добрую працу, паколькі абвучыў мясцовыя службы бясьпекі.
XS
SM
MD
LG