Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лунінцы спынілася самае буйное прадпрыемства гораду


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Кіраўніцтва заводу “Палесьсеэлектрамаш” абвясьціла рабочым, што да 28 лютага ўсе яны знаходзяцца ў вымушаным адпачынку. З гэтага вынікае, што амаль паўтары тысячы чалавек, як мінімум да пачатку вясны, засталіся бяз працы.

У загадзе дырэктара “Палесьсеэлектрамашу” Георгія Міцянёва гаворыцца, што прастой выкліканы немагчымасьцю атрымаць з Расеі сыравіну ды матэрыялы пасьля ўвядзеньня новага прынцыпу спагнаньня падатку на даданую вартасьць. Раней лунінецкае прадпрыемства за гэтую сыравіну разьлічвалася электрарухавікамі, але цяпер бартэрныя апэрацыі “Палесьсеэлектрамашу” рабіць забаранілі.

У самім Лунінцы паведамленьне пра спыненьне заводу выклікала сапраўдны шок. Вось што паведаміла адна зь мясцовых жыхарак:

(Спадарыня: ) “Людзі вельмі абураныя, яны нават за кватэру ня могуць разьлічыцца. Напрыклад, на ўчастку электракамфоркі ўвогуле спынілася ўся праца. За лістапад там атрымалі 70 тысяч рублёў, нават менш за пражытковы мінімум. Цяпер яны за дзьве траціны тарыфнай стаўкі атрымаюць тысяч 40, ня болей. Яны нават ня здолеюць заплаціць за камунальныя плацяжы”.

Становішча ўскладняецца тым, што ўсе апошнія гады “Палесьсеэлектрамаш” карыстаўся падатковымі льготамі, амаль не разьлічваўся за карыстаньне электраэнэргіяй, не пералічваў грошай у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Паводле зьвестак падатковай інспэкцыі, агулам прадпрыемства завінаваціла сваім крэдыторам і бюджэту 1 мільярд 900 мільёнаў рублёў. Таму ў рабочых заводу няма ўпэўненасьці, што яны выйдуць на працу і пасьля надыходу вясны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG