Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці памятаюць пра Асьвенцім у Беларусі?


Галіна Абакунчык, Менск 27 студзеня спаўняецца 60 гадоў з часу вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйнага лягеру Асьвенцім. За час ягонага існаваньня нацысты закатавалі мільёны ахвяраў – людзей розных народаў і нацыянальнасьцяў. З гэтай нагоды на месцы трагічных падзеяў пройдуць жалобныя імпрэзы з удзелам дэлегацыяў шэрагу эўрапейскіх краінаў. Што ведаюць пра Асьвенцым жыхары Беларусі? Гэта ў мінакоў на вуліцах Менску высьвятляла наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце, ці чулі нешта пра Асьвенцім?”

Юнак: ) “Чуў, што там былі самыя жорсткія адносіны да людзей. Там вельмі шмат людзей загінула, некалькі мільёнаў. Па-мойму, ён недзе каля Латвіі быў”.

(Спадарыня: ) “Так, гэта лягер сьмерці. Вельмі шмат людзей загінула й у газавых камэрах, і ў крэматорыях спальвалі людзей. Гэта жахлівая трагедыя, канечне. Я шмат пра гэта чытала й яшчэ зь дзяцінства пра гэта ведаю”.

(Юнак: ) “Асьвенцім – гэта лягер канцэнтрацыйны, дзе нямецкія фашысты зьнішчылі значную частку насельніцтва, і ў тым ліку беларусаў. Літаральна мая бабуля была партызанкай і паклала здароўе й жыцьцё, каб нашае пакаленьне ўсё ж было й ня ведала, што такое вайна”.

(Карэспандэнтка: ) “Асьвенцім – што гэта такое?”

(Спадар: ) “Усе пра гэта ведаюць. Тут проста няма словаў, і ня ведаю як выказацца пра тое злачынства, якое адбывалася ў тыя гады, колькі людзей загінула. У мяне асабіста былі сваякі й знаёмыя, чые сем’і пацярпелі. Таму я пра гэта цудоўна ведаю й спадзяюся, што гэта ніколі не паўторыцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG