Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На ірацкіх выбарах будуць 122 замежныя назіральнікі


ААН. Прадстаўніца ААН Карына Пэрэлі сказала, што ўмовы правядзеньня ірацкіх выбараў, якія адбудуцца ў нядзелю, далёкія ад ідэалу. Але яна таксама сказала, што была ўражана прыгатаваньнямі, зробленымі ірацкай выбарчай камісіяй. У яе складзе 1 тысяча чалавек, у нядзелю на ўчастках будуць працаваць 150 тысяч чалавек. Там будуць таксама 60 тысяч мясцовых назіральнікаў і прадстаўнікоў партыяў. ААН ня будзе назіраць за выбарамі, але акрэдытаваны 122 міжнародныя назіральнікі.
XS
SM
MD
LG