Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

31 марскі пяхотнік ЗША загінуў ў выніку крушэньня гелікоптэра ў Іраку


Багдад. У Іраку пацярпеў катастрофу ваенна-транспартны гелікоптэр. Паводле інфармацыйных агенцтваў, загінуў 31 марскі пяхотнік ЗША. Упершыню ад пачатку ваенных дзеяньняў у Іраку загінула за адзін раз так шмат амэрыканскіх вайскоўцаў. Гелікоптэр разьбіўся ў пустыні на захадзе Іраку ля гораду Эр-Рут. У Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што прычыны гэтай катастрофы дасьледуюцца. На поўначы Іраку прынамсі 15 чалавек былі забітыя, і каля 30 параненыя ў выніку выбуху аўтамабіля ля сядзібы Курдзкай дэмакратычнай партыі . У горадзе Кіркук прынамсі сямёра чалавек загінулі ў выніку выбуху двух замінаваных аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG