Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі прапанаваў Паўднёвай Асэтыі статус аўтаноміі


СТРАСБУР. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў пра гатоўнасьць надаць Паўднёвай Асэтыі статус аўтаноміі. Выступаючы сёньня на Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры Саакашвілі выказаўся за стварэньне ў рэгіёне свабоднай эканамічнай зоны з паслабленым памежным рэжымам з Расеяй. Кіраўнік Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты адкінуў прапанову Саакашвілі аб аўтаноміі рэспублікі ў складзе грузінскай дзяржавы. Какойты заявіў, што непрызнаная рэспубліка гатовая аб’яднацца з Паўночнай Асэтыяй і ўвайсьці ў склад Расеі.
XS
SM
MD
LG