Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новыя” сябры ЭЗ – Польшча, Чэхія, Літва і іншыя – далучацца да Шэнгену ў 2007


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 26 студзеня стала вядомая дакладная дата далучэньня Польшчы і шэрагу іншых “новых” сябраў Эўразьвязу да Шэнгенскай дамовы. Тады будзе зьліквідаваны памежны кантроль у тым ліку і на польска-нямецкай мяжы, дзе апошнім часам затрымліваюць усё больш нелегальных імігрантаў з краінаў былога СССР.

Як паведаміў прадстаўнік польскага ўраду Павал Дакоўскі, далучэньне Польшчы, а таксама Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Літвы, Латвіі і Эстоніі да Шэнгенскай дамовы заплянаванае на 28 кастрычніка 2007 году.

Гэта азначае, што, праз два з паловай гады, прыкладам, грамадзяне Польшчы змогуць бяз пашпарту падарожнічаць ад Беластоку да Лісабону. Тэарэтычна, тое самае зможа зрабіць і беларус, атрымаўшы польскую візу, але гэта, аднак, будзе парушэньнем правілаў, бо калі ехаць праз Польшчу транзытам у іншыя краіны шэнгенскай зоны, дык трэба атрымліваць візу ў кансуляце краіны прызначэньня.

Між тым, адной з умоваў далучэньня Польшчы да Шэнгенскай дамовы было ўвядзеньне візавага рэжыму зь Беларусьсю, Расеяй і Украінай, а таксама ўзмацненьне аховы межаў з гэтымі краінамі.

Дамова аб скасаваньні кантролю асобаў, якія падарожнічаюць унутры краінаў Эўразьвязу – акрамя Вялікай Брытаніі і Ірляндыі – была падпісаная ў 1985 годзе ў невялікім люксэмбурскім мястэчку Шэнген і пачала дзейнічаць ад сярэдзіны 1990-х.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG