Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усеагульнай камэнданцкай гадзіны ў Іраку падчас выбараў ня будзе


БАГДАД Прадстаўнік ірацкай выбарчай камісіі Фарыд Аяр сказаў, што падчас выбараў будзе вялікая ўвага нададзена бясьпецы. Але ён сказаў, што ўсеагульнай камэнданцкай гадзіны ў краіне ня будзе.

Ф.Аяр: “Усе людзі змогуць у час выбараў рухацца па краіне. Але ёсьць спэцыяльныя месцы, куды будзе забаронена ўяжджаць на машынах. А ніякай камэнданцкай гадзіны ня будзе”.

Напады з боку ваяўнікоў пачасьціліся. Іракцы за мяжой ужо пачалі галасаваць. Афіцыйныя вынікі выбараў 30 студзеня стануць вядомыя праз 10 дзён пасьля галасаваньня.
XS
SM
MD
LG