Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакрэтным зьезьдзе нэанацыстаў у Беластоку бралі ўдзел і беларускія нацы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія спэцслужбы пачалі сьледзтва ў справе міжнароднага зьезду нэанацыстаў, што быў арганізаваны напярэдадні каля Беластоку. Паводле папярэдніх дадзеных, у зьезьдзе бралі ўдзел і брытагаловыя зь Беларусі.

Як паведамляюць спэцслужбы, зьезд ва ўмовах кансьпірацыі наладзілі прадстаўнікі польскіх нэанацысцкіх арганізацыяў “Кроў і гонар” і “Камбат 18”. Паводле папярэдніх дадзеных, удзел у гэтым мерапрыемстве бралі брытагаловыя з Польшчы, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Расеі, Чэхіі, Літвы і Беларусі.

Да якіх арганізацыяў належалі прадстаўнікі Беларусі пакуль не паведамляецца.

Вядома, што ўдзельнікі зьезду, выкідваючы наперад рукі з традыцыйным фашысцкім вітаньнем, сьпявалі песьні пра зьнішчэньне габрэяў і чорнаскурых, а таксама абмяркоўвалі пляны пашырэньня супрацоўніцтва паміж нэанацыстамі Эўропы.

Між тым, у Польшчы афіцыйна забароненая прапаганда нацызму, фашызму і камунізму.
XS
SM
MD
LG