Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць прыезду Пуціна: “Гэта скандал, што ў Асьвенцім запрашаюць чалавека, які нясе адказнасьць за генацыд чачэнскага народу”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы пачаліся сёньня акцыі пратэсту супраць прыезду прэзыдэнта Расеі Пуціна ў Асьвенцім на мерапрыемствы, прысьвечаныя 60-ці годзьдзю вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркенаў.

Паводле арганізатараў акцыяў – грамадзкай арганізацыі “Камітэт свабодны Каўказ”, пікеты і дэманстрацыі супраць удзелу Ўладзімера Пуціна ва ўрачыстасьцях з нагоды 60-ці годзьдзя вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў, адбудуцца (акрамя сёньняшняй акцыі ў Познані) таксама ў Кракаве, Варшаве і самім Асьвенціме.

Прадстаўнік «Камітэту свабодны Каўказ» Марэк Кужынец заявіў:

(Кужынец: ) “Гэта скандал, што ў гэтае месца запрашаюць чалавека, які нясе адказнасьць за генацыд, зьнішчэньне чачэнскага народу. Гэта будзе ганьба для ахвяраў, калі такая асоба будзе ўскладаць там кветкі”.

Арганізатары падкрэсьліваюць, што іхныя акцыі і надалей будуць мець мірны характар, і што яны ня маюць намеру зрываць цырымоніяў ушанаваньня памяці ахвяраў лягеру.Паводле іхных словау, адзіная мэта пратэстаў – зганіць палітыку Расеі ў Чачэніі.

Пад адмысловай заявай, якую распаўсюдзіў напярэдадні Камітэт свабодны Каўказ падпісаліся таксама прадстаўнікі руху «Стоп вайне» і вроцлаўскага аддзяленьня “Amnesty International”.
XS
SM
MD
LG