Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка бачыць Украіну ў Эўразьвязе


СТРАСБУР. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў сёньня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Юшчанка запэўніў, што зробіць усё магчымае, каб дэмакратычныя перамены ў яго краіне сталі незваротнымі: “Я як прэзыдэнт Украіны прыкладу намаганьні для забесьпячэньня незваротнасьці дэмакратычных пераўтварэньняў у маёй дзяржаве, для панаваньня фундамэнтальных прынцыпаў Рады Эўропы, абароны правоў чалавека, плюралістычнай дэмакратыі й вяршэнства права”.

Украінскі прэзыдэнт таксама заявіў, што стратэгія Эўразьвязу павінна прадугледжваць сяброўства Ўкраіны ў эўрапейскай супольнасьці. Выступаючы ў Страсбуры, Юшчанка паінфармаваў, што новы ўрад Украіны будзе сфармаваны да канца гэтага тыдня: на сёньня ўжо вызначаныя чатыры кандыдаты ў віцэ-прэм’еры зь пяці.
XS
SM
MD
LG