Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы вінавацяць ірацкія сілы бясьпекі


ЛЁНДАН. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch” абвінаваціла ірацкія сілы бясьпекі ў незаконных арыштах людзей і практыцы рэгулярных катаваньняў зьняволеных. У абнародаванай сёньня справаздачы праваабаронцы ўскладаюць віну за “грубыя парушэньні фундамэнтальных правоў чалавека” на пераходны ўрад Іраку. Выканаўчая дырэктарка блізкаўсходняга і паўночнаафрыканскага аддзелу “Human Rights Watch” Сара Лі Ўітсан сказала ў інтэрвію нашаму радыё: “Вязьняў, як паведамляецца, падвешваюць да столі, б’юць мэталёвымі прутамі, кіямі, катуюць электратокам, падводзячы яго да геніталіяў і канечнасьцяў. Як паведамляецца, зьняволеных пазбаўляюць вады й ежы, ім даюць есьці, толькі калі яны могуць даць за гэта вартаўнікам хабар”.

У сваю чаргу ірацкі міністар у пытаньнях правоў чалавека Бахціяр Амін асудзіў факты гвалту й заявіў, што яго структура правядзе расьсьледаваньне ўсіх парушэньняў.

(Амін: ) “Час для справаздачы выбраны трохі дзіўна. “Human Rights Watch” ведала пра пэўныя парушэньні ў краіне. Я хацеў бы, каб яны абнародавалі справаздачу да або пасьля выбараў, але апублікаваньне яе цяпер (перад самымі выбарамі), на маю думку, памылковае”.
XS
SM
MD
LG