Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці сьвяткуюць беларускія студэнты Тацянін дзень?


Іна Студзінская, Менск 25 студзеня – Тацянін дзень, які ў Расеі адзначаюць як дзень студэнтаў. Ці лічыць беларускае студэнцтва гэты дзень і сваім сьвятам, высьвятляла наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці сьвяткуюць беларускія студэнты Тацянін дзень?”

(Дзяўчына: ) “Беларускія студэнты наагул заблыталіся, які зь дзён студэнта – сьвята. Ці ён у лістападзе, ці ён зараз, у Тацянін дзень. Наколькі я ведаю, Тацянін дзень – гэта дзень вальнадумства нейкага, а ў наш час гэтага не назіраецца. Студэнцтва – гэта не як нейкая суполка, нейкае сяброўства, брацтва – такога няма. Гэта адасобленыя людзі, якія ходзяць ва ўнівэрсытэт, сядзяць на лекцыях, нешта шкрабаюць у канспэктах. Такога ўжо духу студэнцтва няма, зьнікла ўсё. Я, напрыклад, студэнтка, памятаю, што ёсьць Тацянін дзень, а што гэта яшчэ і дзень студэнта, нешта і забылася…”

(Хлопец: ) “На маю думку, мусіць, не. Ён такі неафіцыйны. Звычайна сьвяткуецца звычайны дзень студэнта, на які там нейкую дэманстрацыю, ня памятаю дзе, разагналі, з трагічным зыходам. Тацянін дзень – сапраўды ён расейкі. Наколькі я разумею, сьвята пайшло з Маскоўскага ўнівэрсытэту…”

(Карэспандэнтка: ) “Ці адзначаюць беларускія студэнты Тацянін дзень як сваё сьвята?”

(Дзяўчына: ) “Мне здаецца, што адзначаюць. Мабыць, ня ўсе, але адзначаюць”.

(Карэспандэнтка: ) “А якім чынам?”

(Дзяўчына: ) “Гэта ўжо залежыць менавіта ад саміх студэнтаў”.

(Карэспандэнтка: ) “Але ж сэсыя, вельмі напружаны час…”

(Дзяўчына: ) “Час напружаны, дык трэба неяк адпачыць…”

Як бачым, беларускае студэнцтва па-рознаму ставіцца да Тацянінага дня. Адны лічаць яго сваім сьвятам, другія – не, бо няма ў Беларусі вольнадумства, як заўважыла адна студэнтка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG