Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія абвінавачвае Беларусь у распаўсюджваньні непраўдзівай інфармацыі пра чэскага дыплямата


ПРАГА: Чэхія абвінавачвае Беларусь у распаўсюджваньні непраўдзівай інфармацыі пра супрацоўніка чэскай амбасады ў Менску, якога беларускія ўлады выслалі з краіны. Паўла Кржываглавага абвінавачвалі ва ўжываньні сьпіртовых напояў з непаўнагадовымі. Пазьней ў беларускіх дзяржаўных СМІ яго таксама абвінавацілі ў сэксуальных кантактах з падлеткамі. Сам дыплямат сваю віну не прызнае. Чэскія ўлады ў адказ аб’явілі пэрсонай нон грата супрацоўніцу дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Празе. Кіраўнік міністэрства замежных спраў Чэхіі Цырыл Свобода заявіў, што беларускі рэжым выкарыстоўвае дыпляматычны скандал у прапагандысцкіх мэтах
XS
SM
MD
LG