Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку затрыманыя 2 памочнікі экстрэміста Абу Мусаба аз-Заркаўі


Багдад. Улады Іраку абвясьцілі пра затрыманьне двух найбліжэйшых памочнікаў экстрэміста Абу Мусаба аз-Заркаўі. Адзін з іх – адказны за арганізацыю трыццаці двух тэрактаў, у тым ліку выбухаў у місіі ААН у Багдадзе ў жніўні 2003 года, калі загінуў прадстаўнік ААН у Багдадзе Сэржыу Віера дзі Мэлу. Другі затрыманы лічыцца ў экстрэмісцкай групоўцы аз-Заркаўі галоўным прапагандыстам. Сёньня ў Багдадзе быў учынены чарговы тэракт. У цэнтры гораду пры выбуху замінаванага аўтамабіля непадалёк ад штаб-кватэры партыі кіраўніка пераходнага ўраду Іяда Аляўі параненыя ня менш як 10 чалавек. Адказнасьць узяла групоўка аз-Заркаўі. Тым часам сам Заркаўі заявіў, што абвяшчае вайну ўсеагульным выбарам, якія прызначаныя на 30 студзеня. У інтэрнэце абнародаваны відэазапіс з пагрозамі ў адрас іракцаў, якія маюць намер прыняць удзел ў галасаваньні. Амбасадар ЗША ў Іраку Джон Нэграпонтэ заявіў, што сілы кааліцыі і ірацкія войскі маюць плян, як супрацьстаяць нападам экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG