Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Махмуд Абаc кажа пра прагрэс на перамовах з кіраўнікамі экстрэмісцкіх груповак


Ерусалім: Кіраўнік Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што яму ўдалося дасягнуць прагрэсу на перамовах з кіраўнікамі экстрэмісцкіх груповак аб прыпыненьні нападаў на Ізраіль. Пачынаючы ад аўторка, Абас праводзіць перамовы ў Паласе Газы з лідэрамі груповак “Хамас” і “Ісламскі Джыгад”. Ён заклікаў Ізраіль спыніць баявыя апэрацыі супраць экстрэмістаў і вызваліць палестынцаў з турмаў. У адказ прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў: "Зразумела, што калі тэрарызм актывізуецца, мы будзем дзейнічаць жорстка ў адпаведнасьці з прынятымі кабінэтам рашэньнямі. Мы зробім усё, каб папярэдзіць абстрэлы тэрыторыі паўночнага Ізраіля і нашых паселішчаў у паласе Газы". -
XS
SM
MD
LG