Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьве беларускія кампутарныя фірмы патрапілі ў сусьветны top100


RFE/RL У сотню найбуйнейшых афшорных ІТ-кампаніяў сьвету патрапілі дзьве беларускія кампутарныя фірмы.

Сёлета ў рэйтынг найбуйнейшых афшорных кампаніяў сьвету часапісу “Managing Offshore” (managingoffshore.com) патрапілі дзьве менскія фірмы – “EPAM Systems” (epam.by) і “International Business Alliance” (iba.by).

Апрача гэтага “EPAM” заняў трэцяе месца ў дзясятцы найлепшых распрацоўшчыкаў спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня. У пяцёрцы найлепшых кампаніяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, беларускія фірмы “EPAM” і “IBA” занялі адпаведна першае і другое месца.
XS
SM
MD
LG