Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая амбасада адказвае на публікацыю ў "Советской Белоруссии" пра квоты на музыку


Юры Дракахруст, Прага Сёньня амбасада Нямеччыны у Беларусі распаўсюдзіла адкрыты ліст, які яны даслалі ў рэдакцыю газэты "Советская Белоруссия".

Ліст стаўся адказам на артыкул “Як пераўтварыць колькасьць музыкі ў якасьць?” ад 19 студзеня. У матэрыяле паведамлялася пра тое, што тром беларускім радыёстанцыям было вынесенае афіцыйнае папярэджаньне міністэрства інфармацыі за парушэньне загаду пра суадносіны ў эфіры беларускай і замежнай музыкі (75% і 25%). Пры гэтым аўтар артыкулу узгадваў Нямеччыну як краіну, дзе таксама ставяцца пытаньні прыярытэту нацыянальнай культуры перад “імпартнай”.

“Гэтае цьвярджэньне прынцыпова няправільнае”, – адказвае пасольства. – “У Нямеччыне таксама вельмі зацікаўленыя пытаньнямі захаваньня уласнай культуры, вядуцца дыскусіі пра падтрымку нямецкай музыкі”. Напрыклад, некалькі тыдняў таму Бундэстаг заклікаў нямецкія радыёстанцыі павялічыць гучаньне ў эфіры айчыннай музыкі.

Разам з тым, падкрэсьліваецца ў лісьце, у Нямеччыне ня вызначаныя “цьвёрдыя нормы і квоты” ў гэтай сфэры, і “няма загадаў з боку дзяржавы”. Задача, хутчэй, у тым, “каб сумленным спаборніцтвам зь іншымі культурамі захаваць сваю культурную ідэнтычнасьць шляхам прывабнасьці прапановы”, піша амбасада Нямеччыны рэдактарам “Советсокой Белоруссии”.

Больш падрабязна: • Амбасада Нямеччыны лічыць параўнаньні “Советской Белоруссии” некарэктнымі, а француская амбасада ня мае нічога супраць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG