Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія журналісты і пісьменьнікі патрабуюць вызваленьня Бандажэўскага


RFE/RL Больш за 300 сябраў камітэту па абароне правоў зьняволеных пісьменьнікаў ангельскага бюро ПЭН-клюбу падпісалі пэтыцыю да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай датэрмінова вызваліць са зьняволеньня былога рэктара Гомельскага дзяржаўнага мэдінстытуту Юрыя Бандажэўскага.

У чэрвені 2001 году навуковец быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Потым на падставе законаў аб амністыі тэрмін пакараньня яму скарацілі на два гады. Аднак у апошні час стан здароўя Бандажэўскага значна пагоршыўся.

Юры Бандажэўскі ёсьць ганаровым сябрам ангельскага бюро ПЭН-клюбу. Аўтары звароту заклікаюць Аляксандра Лукашэнку "зрабіць усё магчымае" для вызваленьня беларускага прафэсара "з гуманістычных меркаваньняў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG