Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматычны скандал: Чэскі бок заяўляе, што супрацоўнік амбасады не парушаў ніякіх законаў


Юры Дракахруст, Прага Павал Кржываглавы, чэскі дыплямат, абвешчаны ў Беларусі пэрсонай нон грата, ужо прыбыў у Прагу. Ён дасьць свае тлумачэньні сытуацыі міністэрству замежных справаў на гэтым тыдні.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Чэхіі Віт Коларж. Ён таксама заявіў, што Прага ў адказ на дзеяньні беларускіх ўладаў адносна чэскага дыплямата высылае з Чэхіі супрацоўніка беларускай амбасады. Чэхія таксама адклікала кіраўніка сваёй дыпляматычнай місіі ў Беларусі Ўладзімера Румла для кансультацыяў. Апошняе – таксама форма пратэсту, як патлумачыў спадар Коларж, бо ніякіх праблемаў, якія патрабавалі б тэрміновага рашэньня, няма.

Беларускі МЗС сьцьвярджае, што Павал Кржываглавы быў абвешчаны пэрсонай нон грата на падставе даказаных фактаў парушэньня дыпляматам беларускага заканадаўства, у прыватнасьці, за разбэшчваньне непаўналетніх. Беларускае тэлебачаньне паказала апэратыўныя здымкі сумнеўных дзеяньняў Кржываглавага з падлеткамі.

Беларускі МЗС лічыць, што ў гэтай сытуацыі чэскі бок, выслаўшы беларускага дыплямата, прадэманстраваў неразуменьне прынцыпу ўзаемнасьці.

Прэсавы сакратар чэскага МЗС Віт Коларж у сваю чаргу абвінаваціў беларускі бок ў парушэньні міжнароднага заканадаўства. Павал Кржываглавы быў затрыманы, нягледзячы на тое, што прад’явіў дыпляматычны пашпарт. Апроч таго, прадстаўнік чэскага МЗС заявіў, што Павал Кржываглавы не парушаў крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама • БТ паказала відэазапіс схаванай камэрай, як супрацоўнік чэскай амбасады цалаваўся з 16-гадовым хлопцам • Чэскія ўлады ў адказ высылаюць беларускага дыплямата, МЗС Беларусі заяўляе, што чэхі не разумеюць прынцыпу ўзаемнасьці • Беларускія ўлады дэпартуюць чэскага дыплямата
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG