Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што такое "нацыянальнае кіно"


Вячаслаў Ракіцкі, Менск Мінулым летам у Беларусі быў ухвалены Закон “Аб кінэматаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь”. Тады ўпершыню ў прававым акце быў уведзены тэрмін “нацыянальны фільм”. Далей болей — толькі што зьявілася і палажэньне аб нацыянальным фільме, зацьверджанае Саветам міністраў.

Тое, чаго дамагаліся рэжысэры, здымаючы дзясяткі фільмаў, пра што напісаныя тысячы старонак дасьледаваньняў, уклалася ў простую формулу і стала прававым актам. І вось пытаньне экспэртам “Свабоды” — адкуль такая сьмеласьць чыноўнікаў у вызначэньні й дзеля чаго яно ўвогуле патрэбнае? Чаму прымаецца цяпер? Адказы на гэтыя пытаньні ў новай перадачы "Экспэртыза Свабоды", якую вядзе Вячаслаў Ракіцкі. [Поўны тэкст]
XS
SM
MD
LG