Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За раздачу ўлётак пра перамогу Юшчанкі ў Гомелі затрымалі 7 актывістаў руху “Лімон”


Казімер Яноўскі, Гомель Учора ў Гомелі міліцыянты затрымалі сямёх распаўсюднікаў улётак незалежнага маладзёвага руху “Лімон” пра інаўгурацыю ў Кіеве новага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.

Моладзь раздавала гараджанам аранжавыя ўлёткі з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. Ва ўлётках у гратэскавай форме ўхвалялася таксама кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі. “Лімонаўцы” заклікалі гараджанаў глядзець Беларускае тэлебачаньне, чытаць газэту “Советская Белоруссия” і радавацца шчасьліваму жыцьцю. І ні ў якім выпадку ня есьці аранжавых апэльсінаў ды іншых цытрусавых такога ж колеру.

У розных людных месцах міліцыянты затрымалі сямёх распаўсюднікаў улётак. Вольгу Сыцько і Канстанціна Лесунова ахоўнікі схапілі на Прудкоўскім рынку. На іх лейтэнант міліцыі Курбацкі склаў адміністрацыйны пратакол наконт дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня, а таксама распаўсюду друкаванай прадукцыі, зьмест якой нібыта шкодзіць дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.

Іншым распаўсюднікам міліцыя прад’явіць нічога не змагла, бо на момант затрыманьня ніхто зь іх ня меў пры сабе аранжавых улётак.

Удзельніца акцыі студэнтка Юля так патлумачыла нэрвовую рэакцыю ахоўнікаў:

(Юля: ) “Улада ня хоча, каб моладзь выказвала сваю вольную думку, асабліва прысьвечаную Ўкраіне. Баяцца, што паветра свабоды прыйдзе і ў Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG