Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За раздачу аранжавых улётак у Гомелі затрымалі 7 актывістаў руху “Лімон”


Казімір Яноўскі, Гомель 23 студзеня ў Гомелі прадстаўнікі незалежнага маладзёвага руху “Лімон” раздавалі гараджанам аранжавыя ўлёткі з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.

Ва ўлётках у гратэскавай форме ўхвалялася таксама кіраваньне Аляксандра Лукашэнкі. “Лімонаўцы” заклікалі гараджанаў глядзець Беларускае тэлебачаньне, чытаць газэту “Советская Белоруссия” і радавацца шчасьліваму жыцьцю. І ні ў якім выпадку ня есьці аранжавых апэльсінаў ды іншых цытрусавых такога колеру.

У розных людных месцах гораду міліцыянты затрымалі сямёх раздатчыкаў улётак. У іх ліку былі Арцём Бурыла, Сяргей Восіпаў, Юрый Лапіцкі, Вольга Сыцько, Канстанцін Леўшуноў. Апошніх дваіх міліцыянты і ахоўнікі затрымалі на Прудкоўскім рынку.

Як паведаміла Вольга Сыцько, у дачыненьні яе і Канстанціна Леўшунова лейтэнант міліцыі Курбацкі склаў адміністрацыйны пратакол наконт дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня, а таксама наконт распаўсюду друкаванай прадукцыі, зьмест якой накіраваны на нанясеньне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG