Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда КВН баранавіцкага ўнівэрсытэта пажартавала: у выніку звольненыя два супрацоўнікі ВНУ


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

“Брестская газета” дае інфармацыю пра міграцыйныя працэсы на Берасьцейшчыне. Зьехалі 1 290 чалавек, зь іх 330 дзяцей, а прыехалі 3 770 іншаземцаў, якім далі грамадзянства. Асноўная колькасьць іх прыехала з Расеі і Ўкраіны. Але 4 чалавекі прыехалі зь Нямеччыны, 18 – з Ізраіля, таксама прыехалі 3 італьянцы і 78 былых грамадзянаў Латвіі.

“Брестская газета” дае рэтраспэктыву адносінаў бацькоў і іх дзяцей у розныя пэрыяды жыцьця.

Каля чвэрці супрацоўнікаў мытні былі прыцягнутыя да адказнасьці за розныя супрацьпраўныя дзеяньні. Зь Берасьцейскай мытні звольнілі 60 чалавек, а 29 прынялі на працу. Распачалі 9 крымінальных справаў, 25 чалавек пакаралі судом. За парушэньні на лініі “Пясчатка” 85% асабовага складу перавялі на іншае месца працы.

“Белорусская газета” надрукавала інтэрвію з намесьнікам старшыні АГП Аляксандрам Дабравольскім. Нагодаю стала публікацыя ў газэце “Русский курьер” некаторых старонак кнігі пра Ўладзімера Пуціна “Сослуживец”. Аўтар кнігі распавядае, як калісь “распрацоўваў” Дабравольскага. Аляксандр Дабравольскі ўзгадаў гэтага чалавека, але кажа, што яго ніколі не “распрацоўвалі”.

“Белорусская газета” працягвае абмяркоўваць тэму Дэкрэта №2 пра “Кнігу скаргаў”. Чытачы могуць прачытаць успаміны дырэктара літоўскай рэстарацыі, які працаваў у сваёй прафэсіі яшчэ за савецкім часам.

Вядомы вядучы радыё “Рокс” Уладзімір Туз выказваецца наконт указу, каб у эфіры гучала 75% беларускай музыкі. Ён называе гэта крахам FM-станцыяў.

“БГ” прапануе чытачам цікавае інтэрвію з Паўлам Шараметам і Аляксандрам Зімоўскім аб мэтазгоднасьці тэлевяшчаньня з-за мяжы.

“Беларускі рынак” падае агляд становішча айчынай прэсы. Што зьмянілася ў працы? Якая эканамічная сытуацыя? У незалежным друку сытуацыя значна пагоршылася. Як паўплывае на якасьць павелічэньне тыражу дзяржаўных газэтаў за кошт прымусовай падпіскі?

“Першыя ахвяры ідэалёгіі ў Баранавічах”. Каманда КВН баранавіцкага ўнівэрсытэта пажартавала: у выніку звольнены галоўны спэцыяліст па працы з моладзьдзю і прарэктар па выхаваўчай працы навучальнай установы.

“БР” падае агляд камэрцыйнай нерухомасьці. Прайшоў бум на дарагую нерухомасьць, людзі шукаюць танныя офісы.

Журналісты газэты спрабуюць высьветліць сытуацыю – чаму падвысіліся рахункі за кватэры? Улады абяцалі, што кватэрная плата расьці ня будзе.
XS
SM
MD
LG