Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас дамаўляецца з экстрэмісцкімі групоўкамі


Палестынскі лідэр Махмуд Аббас заявіў, што плянаванае пагадненьне з палестынскімі баевікамі дазволіць спыніць атакі супраць Ізраілю, і аднавіць мірныя перамовы. Аббас паведаміў, што ён спадзяецца хутка фіналізаваць пагадненьне з групоўкамі Хамас, Іслямскі Джыхад ды іншымі арганізацыямі. Прэм’ер Ізраілю Шарон перасьцярог, што калі адновіцца ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі, Ізраіль прадпрыйме адпаведныя крокі ў адказ. Выступаючы на сустрэчы ізраільскага кабінэту Шарон адзначыў, што апошнімі днямі інтэнсыўнасьць атакаў супраць Ізраілю зьменшылася, аднак не вядома, ці азначае гэта сапраўдную зьмену палестынскай стратэгіі.
XS
SM
MD
LG