Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Балгарскіх мэдсёстраў у Лібіі хочуць пакараць сьмерцю


САФІЯ. Міністар юстыцыі Балгарыі сказаў сёньня, што францускія адвакаты згадзіліся дапамагчы пяці балгарскім мэдсёстрам, якія знаходзяцца ў Лібіі. Іх абвінавацілі ў тым, што яны сьвядома заразілі сотні дзяцей вірусам СНІДу. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі правоў чалавека “Адвакаты бязь межаў” накіруюцца ў Лібію на наступным тыдні. Яны сустрэнуцца з санітаркамі і палестынскім доктарам, які таксама быў засуджаны да сьмяротнага пакараньня. Балгаркі сьцьвярджаюць, што іх змусілі да прызнаньня віны катаваньнямі.
XS
SM
MD
LG