Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка прыняў прэзыдэнцкую прысягу


КІЕЎ. Інаўгурацыя новага прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі адбылася у Вярхоўнай Радзе. На ёй прысутнічалі прэзыдэнты сямі краінаў, а таксама Дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл. Віктар Юшчанка прачытаў прысягу, трымаючы руку на Бібліі і Канстытуцыі: “Я, Віктар Юшчанка, волею народу абраны прэзыдэнтам Украіны, уступаючы на гэтую высокую пасаду—урачыста ўрачыста прысягаю на вернасьць Украіне. Я забавязваюся ўсімі сваімі справамі бараніць сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны, дбаць пра дабро айчыны і дабрабыт украінцаў, адстойваць правы і свабоды грамадзянаў, прытрымлівацца Канстытуцыі Украіны і законаў Украіны”.

Пазьней Юшчанка сказаў мноству сваіх прыхільнікаў на галоўнай плошчы Кіева, што ён будзе імкнуцца забясьпечыць Украіне месца ў аб’яднанай Эўропы ў якасьці ўдзельніцы Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG