Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка стаў казаком


КІЕЎ. Віктар Юшчанка, які заўтра мае інаўгурацыю, сёньня ўзяў удзел у традыцыйнай казацкай цырымоніі, пакляўшыся на вернасьць казацкаму брацтву. На імпрэзе прысутнічалі 300 казакоў. Юшчанка быў у казацкім строі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш павіншаваў па тэлефоне Юшчанку з будучай інаўгурацыяй. Цесьляры сьпешна ўстанаўліваюць трыбуны, якія зоймуць госьці з больш чым сарака краінаў сьвету. Першай прыехала ў Кіеў спікерка грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл і генэральны сакаратар НАТА Яап дэ Хоп Схэфэр таксама будуць сярод гасьцей.
XS
SM
MD
LG