Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ паказала відэазапіс схаванай камэрай, як супрацоўнік чэскай амбасады цалаваўся з 16-гадовым хлопцам


Юры Сьвірко, Менск Беларускае тэлебачаньне ў праграме “Панарама” паказала сюжэт з апэратыўнымі здымкамі схаванаю камэраю, дзе спадар Кржываглавы цалаваўся зь менскімі хлопчыкамі, заляцаўся да іх у рэстаране.

Таксама БТ паказалі крымінальную справу, нібыта з матэрыяламі, у якіх гаварылася пра тое, што супрацоўнік чэскай амбасады спадар Крдываглавы меў гомасэксуальныя зносіны на сваёй кватэры ў доме нумар 8 па вуліцы Старажоўскай.

Таксама былі паказаныя кадры відэазапісу допытаў хлопцаў, якія ўсё гэта пацьвердзілі. Твары хлопцаў былі зафарбаваныя, іхнія галасы зьмененыя.

Камэнтар БТ зьвёўся да таго, што Захад спрабуе насадзіць такога кшталту дэмакратыю ў Беларусі.

Гл. таксама • Беларускія ўлады дэпартуюць чэскага дыплямата • Чэскія ўлады ў адказ высылаюць беларускага дыплямата, МЗС Беларусі заяўляе, што чэхі не разумеюць прынцыпу ўзаемнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG