Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: акты гвалту за 10 дзён да выбараў


БАГДАД. Ня менш за 14 чалавек загінулі, а 40 былі параненыя пры выбуху замінаванага аўтамабіля каля шыіцкай мячэці ў паўднёва-заходняй частцы Багдаду. З набліжэньнем прызначаных на 30 студзеня агульных выбараў напады на шыіцкія сьвятыні й прапаведнікаў прыкметна пачасьціліся. Таксама сёньня ў ходзе апэрацыі на поўначы ад Багдаду быў забіты адзін амэрыканскі салдат, яшчэ адзін паранены. На поўдні Іраку паўстанцы абстралялі італьянскі вайсковы верталёт – адзін салдат загінуў. У ходзе сэрыі нападаў у населеных сунітамі раёнах на поўначы ад Багдаду забітыя шэсьць ірацкіх салдатаў.
XS
SM
MD
LG