Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія сілы занялі пазыцыі ў Газе


ГАЗА. Разьмяшчэньне ў паласе Газы палестынскіх сілаў бясьпекі, абавязаных не дапускаць атак экстрэмістаў на Ізраіль, дазволіць прадухіліць ізраільскія вайсковыя апэрацыі ў гэтым рэгіёне, – такое спадзяваньне выказаў сёньня палестынскі лідэр Махмуд Абас: “Палестынскія сілы былі разгорнутыя сёньня ў розных раёнах паласы Газы паблізу межаў. Раней гэтая задача не магла быць выкананая да канца, але сёньня сытуацыя дазваляе, каб нашыя сілы былі паблізу межаў – яны могуць выконваць свае абавязкі як сілы нацыянальнай бясьпекі”.

Тры тысячы супрацоўнікаў палестынскіх службаў бясьпекі занялі пазыцыі на поўначы паласы Газы – у раёнах, адкуль вядзецца сыстэматычны абстрэл габрайскіх паселішчаў. Раней Ізраіль пагражаў правесьці маштабныя апэрацыі ў паласе Газы ў тым разе, калі палестынскім уладам ня ўдасца пакласьці канец атакам узброеных груповак на ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG