Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН падлічвае наступствы цунамі


ДЖАКАРТА. Землятрус і цунамі ў Індыйскім акіяне нанесьлі навакольнаму асяродзьдзю Інданэзіі шкоду на 675 мільёнаў даляраў, – з такой ацэнкаю выступіла сёньня ведамства ААН у пытаньнях навакольнага асяродзьдзя. Выступаючы ў Бангкоку, спэцыяльная каардынатарка ААН Маргарэта Валстрам падкрэсьліла, што далейшая дапамога пацярпелым краінам патрэбная, каб прадухіліць эпідэміі.

(Валстрам:) “Думаю, вялікая ўдача ўжо ў тым, што не было ўспышак хваробаў. Але пакуль людзі ня маюць належнай інфраструктуры, ня маюць доступу да чыстай вады, рызыка застаецца, і таму трэба зьвярнуць на гэтыя праблемы максымальную ўвагу”.

Ахвярамі землятрусу й цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі сталі звыш 220 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG