Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія ўлады ў адказ высылаюць беларускага дыплямата, МЗС Беларусі заяўляе, што чэхі не разумеюць прынцыпу ўзаемнасьці


Валер Каліноўскі, Менск Дыпляматычны скандал вакол высылкі зь Беларусі чэскага дыплямата Паўла Кржываглавага разгараецца. Чэскія ўлады ў адказ высылаюць з краіны беларускага дыплямата. Аднак такія крокі Прагі падаліся Менску “няслушным разуменьнем прынцыпу ўзаемнасьці”, прэсавы сакратар беларускага МЗС зрабіў заяву з гэтай нагоды.

Пасьля рашэньня беларускага замежнапалітычнага ведамства аб дэпартацыі аташэ чэскай амбасады ў Менску Паўла Кржываглавага часовы павераны ў справах Беларусі ў Чэхіі Мікалай Барысевіч быў выкліканы ў МЗС Чэхіі.

Спадару Барысевічу была ўручаная нота МЗС Чэхіі, у якой адзін зь беларускіх дыпляматаў быў абвечшаны пэрсонай нон грата.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, гэта было патлумачана як крок у адказ на высылку спадара Кржываглавага.

Спадар Савіных у сувязі з гэтым выступіў з новай заявай ад імя свайго ведамства:

(Савіных: ) “Мы лічым, што зьнешнепалітычнае ведамства Чэхіі перадузята разумее прынцып узаемнасьці. Павал Кржываглавы павінен пакінуць тэрыторыю Беларусі ў сувязі з працэсуальна замацаванымі і даказацельна пацьверджанымі фактамі парушэньня ім двух артыкулаў крымінальнага кодэксу Беларусі, у прыватнасьці артыкулу 169, часткі першай, аб разбэшчваньні асобаў, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту”.

Андрэй Савіных сказаў таксама, што беларускі бок пакуль не плянуе адклікаць свайго часовага паверанага з Прагі ў адказ на падобныя дзеяньні чэскіх уладаў. Прозьвішча беларускага дыплямата, які павінен вярнуцца ў Менск, названа не было.

Паводле спадара Савіных, чэскі часовы павераны ў справах у Беларусі Уладзімір Румл да сёньняшняга дня знаходзіўся ў Празе ў адпачынку. У сувязі са скандалам МЗС Чэхіі адклікаў яго для кансультацыяў.

Гл.таксама • Беларускія ўлады дэпартуюць чэскага дыплямата
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG