Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скрытыкаваў Расею і загадаў змагацца за энэргетычную незалежнасьць краіны


Юры Сьвірко, Менск Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў Расею, якая ёсьць адзінай краінай, што пастаўляе Беларусі газ. Ён загадаў найбліжэйшым часам павялічыць узровень забесьпячэньня Беларусі ўласнымі паліва-энэргетычнымі рэсурсамі зь цяперашніх 15% да 30%.

(Лукашэнка: ) “Пазбаўленьне ад энэргетычнай залежнасьці ад іншых дзяржаваў стане першым крокам у забесьпячэньні энэргетычнай бясьпекі краіны”, – заявіў спадар Лукашэнка і дадаў, што лічыць неабходным шукаць новыя замежныя крыніцы энэргарэсурсаў.

(Лукашэнка: ) “Дзьве траціны ўсё адно будзем імпартаваць. Тут важна, каб мы мелі поле для манэўра й не куплялі толькі ў аднаго прадаўца”, – падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле спадара Лукашэнкі, пытаньні забесьпячэньня энэргарэсурсамі набываюць палітычны характар:

(Лукашэнка: ) “Калі газавы вэнтыль робіцца рычагом палітычнага ціску, гэта ёсьць найсур’ёзнейшай пагрозай для бясьпекі й незалежнасьці нашай дзяржавы, як і любой іншай”.

Адзначыўшы плюсы расейскага газу, Аляксандар Лукашэнка нагадаў і пра ўразьлівы яго бок:

(Лукашэнка: ) “Галоўны – нестабільнасьць узаемадачыненьняў з манапалістам “Газпромам”, выкліканая палітычнымі прычынамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG