Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 21 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 21 студзеня

“Беларуская доля”, 1925 год. Напярэдадні разгляду праекту Канстытуцыі Беларускай Рэспублікі:

“Перад нашымі ўсходнімі братамі стаіць у гэты мамэнт вялізарная задача: гэта — ня толькі адваяваць магчыма шырэйшую дзяржаўную самастойнасьць БСРР, але і пераканаць Маскву, што ў нацыянальнай палітыцы ня можа быць поў-мераў, што трэба паставіць радавае будаўніцтва беспаваротна на грунце саюзу запраўды вольных і самастойных народаў, бо іначай усе пекныя словы аб гэтым саюзе акажуцца пустымі”.

“Звязда”, 1935 год:

“Інстытут мовы Беларускай Акадэміі Навук разгарнуў работу па складанню вялікага руска-беларускага слоўніка, у які ўвойдуць звыш 70 тысяч слоў. Слоўнік будзе выдан у двух тамах. Апрацоўка першага тома ўжо напалову закончана. У маі ён будзе здан у друк. Другі том выйдзе ў канцы года. Закончана складанне практычнага руска-беларускага слоўніка, уключаючага да 30 000 слоў. У бягучым годзе інстытут мовы арганізуе навуковую экспедыцыю ў раёны БССР для вывучэння мовы рабочых і калгаснікаў”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Горача адгукнуліся на Зварот ЦК КПСС да партыі, да савецкага народу, на пастанову ЦК КПСС, Савету Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ “Аб Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве работнікаў прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту за датэрміновае выкананьне народна-гаспадарчага пляну на 1975 год і пасьпяховае заканчэньне дзевятай пяцігодкі” працаўнікі таксаматорнага транспарту Менску… Перадавы кіроўца таксі Н.Сай, які на два месяцы раней выканаў асабістыя сацыялістычныя абавязацельствы чацьвёртага году пяцігодкі, заклікаў увесь калектыў падтрымаць Зварот ЦК КПСС да партыі, да савецкага народа, і прыняць асабістыя павышаныя сацыялістычныя абавязацельствы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG