Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі працягваюцца пратэсты


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Жыхары Беслану, якія ў чацьвер раніцаю перакрылі дарогу Растоў-Баку, працягваюць блякаду фэдэральнае трасы. Яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Асэтыі Аляксандра Дзасохава й міжнароднага сьледзтва тэракту ў Бэслане. Між тым у Расеі доўжацца акцыі пратэсту супраць замены льготаў грашовымі выплатамі. Мітынгі праходзяць у Алтаі, Карэліі, Новасібірску. А крэўныя маракоў, што загінулі на падводнай лодцы “Курск”, патрабуюць незалежнага міжнароднага расьсьледаваньня і з гэтаю мэтаю падалі пазоў у Эўрапейскі суд.
XS
SM
MD
LG